歌词
Заплакалі ізноў песняй сваей лясы
Прачынаецца свет, льецца ён праз сосны
Гучныя галасы спевы птушыныя
Ілі чутна дрыжыць, дыхае рака
Дыхае рака, дыхае рака
Вецер няхай нясе думкі самотныя
І на памяць імгненні хай застануцца
Я яго данясу лісцем закутаю
Прачынайся сусвет, дзень гэты нам даруй
Вольныя сны, подых зямлі
Пачынай гэты карагод
Куды ён цяпер ідзе
Наадварот нашыя дні
Пачынай новы карагод
А я туды дзе ён цяпер жыве
Я туды дзе ён цяпер жыве
Русыя валасы, лента чырвоная
І нібыта ў пяшчоту апранута
Я сонца прынясу птушкамі з выраю
Прачынайся сусвет, дзень гэты нам даруй
Вольныя сны, подых зямлі
Пачынай гэты карагод
Куды ён цяпер ідзе
Наадварот нашыя дні
Пачынай новы карагод
А я туды дзе ён цяпер жыве
Я туды дзе ён цяпер жыве
Я туды дзе ён цяпер жыве
专辑信息
1.Вольныя сны