歌词
Хадзіў моладзец па хаці, перахаджаваў
А ён роднаю мамульку ўсё й пабуджываў
А устань, устань, мамулька, ўстань ранюсінька
А пякі жа ты хлябы падсітковаі
А прыедуць жа к нам госці нівядомаі
А і будуць жа мне ручкі-ножкі куваць
Ручкі-ножкі куваць, у няволю адпраўляць
Вось тады, мая мамулька, ты пуплач-патужы
Астануцца твае пожанькі някошанаі
Астануцца і згароды негароджанаі
专辑信息